У Салігорску на пераходзе, які асвяціў бацюшка, праз два дні збілі пешахода

14/10/2019 - 15:17
Бацюшка асвячае аварыйнае месца на адной з дарог Салігорска / фота з пабліка "Салігорскія аўтааматары"

11 кастрычніка ў Салігорску праваслаўны святар асвяціў небяспечныя месцы на гарадскіх дарогах: пешаходны пераход на вуліцы Казлова, скрыжаванне "Марцін", і скрыжаванне каля кавярні "Аўтастоп". Пра гэта Еўрарадыё распавёў чытач.

"Як у тым анекдоце: замест таго, каб асвятліць небяспечныя скрыжаванні вуліц, гарадскія ўлады запрасілі папа, каб асвяціць іх. Толькі гэта, на жаль, не жарт, а наша з вамі рэальнасць".

13 кастрычніка на пешаходным пераходзе каля аднаго з гэтых месцаў аўтамабіль збіў чалавека. На шчасце, пешаход застаўся жывы. Няйначай Бог дапамог!

Жыхары Салігорска адправілі зварот у гарадскую ДАІ аб мэтазгоднасці асвячэння аварыйных участкаў у горадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі