У рэкламе расійскага знішчальніка Су-57 выкарысталі выбух моста пад Жыткавічамі

07/09/2018 - 13:54

Расійскае інтэрнэт-выданне Lenta.ru ў сюжэце пра знішчальнік Су-57 выкарыстала кадры выбуху моста ў Жыткавіцкім раёне, піша tut.by. Але ніякія знішчальнікі ў гэтым выбуху не ўдзельнічалі.

Відэа пра Су-57 на сайце выдання з'яўлялася некалькі разоў. У ім распавядаецца пра характарыстыкі самалёта. У відэаролік трапілі кадры падрыву моста ў чатырох кропках. Гэтыя кадры выглядаюць абсалютна так сама, як дэмантаж аварыйнага моста ў Жыткавіцкім раёне на відэароліку, знятым МНС Беларусі.

Нагадаем, аварыйны аўтамабільны мост праз Прыпяць злучаў Тураў і Жыткавічы. Летась на ім выявілі расколіны, мост перакрылі, а потым узарвалі. Спецыялісты МНС выкарысталі больш за тону выбухоўкі, на падрыхтоўку пайшло пяць дзён. Новы мост будуецца побач.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі