У Рэчыцы ўдзельнікаў тэрабароны знаёмілі з тактычнай медыцынай

24/05/2024 - 17:40

На практычных занятках / dneprovec.by

У Рэчыцы ўдзельнікаў тэрытарыяльнай абароны знаёмілі з тактычнай медыцынай. Раённая газета піша, што ім паказалі "найноўшыя ўзоры медыцынскага абсталявання" — беларускага, расійскага і нейкіх "замежных мадэляў". У якасці інструктараў выступілі кіраўнік Цэнтра навучання першай дапамогі і тактычнай медыцыны і малодшы сяржант міліцыі. Яны правялі практычныя заняткі — паказвалі "сучасныя методыкі спынення крыві ў экстрэмальных умовах".

Мяркуецца, што падчас вайны падраздзяленні тэрабароны будуць дапамагаць міліцыі ахоўваць важныя аб'екты і змагацца з дыверсійна-разведвальнымі групамі. 

У красавіку ў Гродне Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуе Беларусь да вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі