У Расіі затрымалі 5 тон “нелегальнай” ялавічыны з Беларусі

22/06/2017 - 17:55

У Расіі ў пункце пропуску “Красная Горка” затрымалі 5 тон “нелегальнай” ялавічыны з Беларусі. Адбылося гэта 20 чэрвеня. “Рассельгаснагляд” заявіў, што было зафіксавана “падвойнае кляйменне мяса, зрэзы і сляды зачысткі”. Пры гэтым на груз, які везлі з Віцебскай вобласці (з прадпрыемства “ЭкспартАльфаГруп”) ў Дамадзедава Маскоўскай вобласці, былі адпаведныя дакументы, у тым ліку пра якасць і бяспеку ялавічыны. Аднак расійскія спецыялісты зрабілі выснову, што гэта была чарговая спроба “ўвозу на тэрыторыю Расіі нелегальнай прадукцыі пад выглядам прадукцыі, вырабленай у Рэспубліцы Беларусь”.

“Рассельгаснагляд” просіць беларускіх калег выключыць згаданае прадпрыемства з рэестру прадпрыемстваў Мытнага саюза, якія маюць права на пастаўкі ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі