Росздароўнагляд адклікае нядобраякасныя растворы для ін'екцый, якія паступілі ў Мардовію, Калінінград і Валагодскую вобласць Расіі. Як паведамляе сайт "Известия Мордовии", у гэтыя рэгіёны былі пастаўкі бракаваных прэпаратаў беларускай вытворчасці. У іх выявілі дробныя часцінкі шкла і староннія дамешкі. Цяпер спецыялісты вымаюць падазроныя партыі лекаў і знішчаюць.
Трагічных выпадкаў, на шчасце, удалося пазбегнуць.