У Расіі пераблыталі сцягі Рэспублікі Беларусь і Масквы

03/08/2023 - 14:33

Чырвоны сцяг расійскай сталіцы з Георгіем Перамоганосцам / t.me/pressballby/

У Расіі пераблыталі сцягі Рэспублікі Беларусь і Масквы. Адбылося гэта на чэмпіянаце РФ па лёгкай атлетыцы, у якім удзельнічалі беларускі. 

Як піша "Прессбол", падчас прадстаўлення беларускіх лёгкаатлетак Алены Трус і Алены Дубіцкай на экране было пазначана, што яны з РБ. Аднак замест чырвона-зялёнага сцягу паказалі чырвоны сцяг расійскай сталіцы з Георгіем Перамоганосцам.

t.me/pressballby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі