Генпракуратура Расіі пагражае заблакаваць Вікіпедыю. Адпаведнае папярэджанне выпісала Генпракуратура.
Падставай стаў артыкул пра ўварванне Расіі ва Украіну. Пералічваюцца наступныя "парушэнні закону": "звесткі пра шматлікіх ахвяраў сярод вайскоўцаў Расійскай Федэрацыі, а таксама грамадзянскага насельніцтва Украіны, у тым ліку дзяцей, пра неабходнасць зняцця грашовых сродкаў з рахункаў у банках Расійскай Федэрацыі ў сувязі з санкцыямі, якія ўводзяць замежныя дзяржавы".
Вікіпедыя — шматмоўная інтэрнэт-энцыклапедыя з вольным кантэнтам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут