У Расіі ля мяжы з Беларуссю затрымалі скандальную блогерку

27/04/2023 - 08:49
За дзень да затрымання Алена Бліноўская выступала на бізнес-форуме ў Маскве / @lb2508

Пад Смаленскам затрымалі стваральніцу "марафонаў жаданняў" Алену Бліноўскую. Яна ехала ў напрамку мяжы з Беларуссю на арандаваным аўтамабілі "Майбах" з кіроўцам і ахоўнікам. Дзяўчына планавала паляцець у трэцюю краіну праз Мінск.

Бліноўская "ведала, што ў дачыненні да яе праводзіцца праверка, і спрабавала схавацца ад крымінальнага пераследу", піша ТАСС са спасылкай на крыніцу ў расійскіх праваахоўных органах. На Бліноўскую завялі крымінальную справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Паводле звестак следства, Бліноўская выкарыстала схему "драбнення" бізнесу, заніжала атрыманыя прыбыткі і ў выніку не заплаціла за перыяд 2019-2021 гг. падаткаў на агульную суму звыш 12 млн долараў.

Бліноўская праславілася як стваральніца платных "марафонаў жаданняў". Яе актыўна крытыкавалі як "інфацыганку", якая бярэ грошы за трэнінгі асобаснага росту дрэннай якасці.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі