У Расіі гарэў, а пасля патануў чыгуначны паром з паліўнымі цыстэрнамі

22/08/2024 - 15:43

Дым высока падымаецца над Керчанскім пралівам / Telegram

У Расіі ў Краснадарскім краі ў порце "Каўказ" гарэў чыгуначны паром з 30 паліўнымі цыстэрнамі. Расіяне заявілі, што ў чацвер па ім нанеслі ўдар Узброеныя сілы Украіны (нібыта, гэты была ракета "Няптун", запушчаная з Адэскай вобласці). Дым высока падымаўся над Керчанскім пралівам. Рух па Крымскім мосце быў перакрыты. Для тушэння цыстэрнаў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі ў порт "Каўказ" накіравалі пажарны цягнік. Пазней стала вядома, што паром патануў.

Паліва было прызначана для перапраўкі ў акупаваны Крым для расійскага войска.

Тым часам у Пралетарску ў Растоўскай вобласці РФ пяты дзень гарыць вялізная нафтабаза, якую атакавалі дроны.

Гарыць паром / Кадр з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі