У Расіі адбыўся шэраг гучных адставак і перастановак

28/07/2016 - 12:32

28 ліпеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і кіраўнік урада Дзмітрый Мядзведзеў прынялі рашэнні пра шэраг кадравых перастановак, перадаюць расійскія СМІ.

Пуцін адправіў у адстаўку пасла Расіі ва Украіне Міхаіла Зурабава. Датэрмінова адпраўленыя ў адстаўку губернатары Ястрабаў з Яраслаўскай вобласці, Цуканаў з Калінінградскай, а таксама губернатар Севастопаля Мяняйла. У адстаўку адпраўлены намеснік кіраўніка МУС Міронаў. Усе яны атрымалі новыя прызначэнні.

Губернатар Кіраўскай вобласці Мікіта Бялых звольнены "ў сувязі са стратай даверу": на колішняга апазіцыянера пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў атрыманні хабару.

Таксама Уладзімір Пуцін скасаваў Крымскую федэральную акругу і далучыў яе да Паўднёвай федэральнай акругі.  

Акрамя таго, прэм'ер-міністр Мядзведзеў адправіў у адстаўку кіраўніка Федэральнай мытнай службы (ФМС) Андрэя Бельямінава. Яго месца заняў Уладзімір Булавін. Напярэдадні следчыя правялі ператрусы ў ФМС, а таксама дома ў Бельямінава па справе аб кантрабандзе буйных партыяў алкаголю і нявыплаце мытных пошлінаў. У яго загарадным доме знайшлі каштоўнасці і старажынныя карціны. Частка грошай захоўвалася ў каробках з-пад абутку. Абвінавачанні Бельямінаву не выстаўленыя, ён праходзіць сведкам па справе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі