У пятніцу на поўдні Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

08/06/2023 - 20:42
Моцны дождж / pixabay.com

Уначы ў пятніцу, 9 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень месцамі па краіне (асабліва на паўднёвым усходзе) пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У паўднёвых раёнах прагназуюцца моцныя дажджы.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (месцамі — 6-8 цяпла, у Мінску — ад +13 да +15), у дзённыя гадзіны — ад +24 да +29 (на поўначы — ад +20 да +23, у сталіцы — ад +26 да +28).

На большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі