У Пухавіцкім раёне адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў (фота)

18/10/2016 - 10:51

У Пухавіцкім раёне каля вёскі Голацк удзень 17 кастрычніка адбылося лабавое сутыкненне легкавых аўтамабіляў. Пацярпелі трое чалавек, у тым ліку двое кіроўцаў.

Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, ратавальнікі праз акно вызвалілі кіроўцу 32-гадовага "Volvo V70", яго і 33-гадовага пасажыра аўтамабіля шпіталізавалі. Атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны 21-гадовы кіроўца "Audi A4".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі