Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў сераду ў Пружанскім раёне на 55-м кіламетры аўтадарогі "Слонім — Высокае". Аўтамабіль Audi 80 апынуўся ў правым кювеце, дзе перакуліўся. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, у кіроўцы, 69-гадовага жыхара Ружанаў, цяжкія траўмы, яго шпіталізавалі ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.