У Польшчы затрымалі грузавы мікрааўтобус, у якім везлі 27 іракцаў

18/10/2021 - 06:52

У Польшчы ў Мазавецкім ваяводстве затрымалі грузавы мікрааўтобус, у якім везлі 27 іракцаў, якія нелегальна перайшлі мяжу. Як паведамляюць польскія памежнікі, мігранты знаходзіліся ў аўтамабілі папулярнай кур'ерскай кампаніі. Кіроўцам аказаўся грамадзянін Украіны, ён затрыманы.

Напярэдадні ў Польшчы былі затрыманыя пяць праваднікоў, якія дапамагалі мігрантам у нелегальным пераходзе беларуска-польскай мяжы. Таксама ім дапамагаюць дабрацца да Германіі. З пачатку жніўня туды патрапіла больш за 4 тысячы чалавек — іракцаў, сірыйцаў і іранцаў, якія прабіраліся праз Беларусь і Польшчу. Паліцыя Германіі выступае за ўвядзення кантроля на польскай мяжы, паведамляе dw.com.

Затрыманы мікрааўтобус / twitter.com/straz_graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі