Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы / Reuters
28 чэрвеня ў Польшчы праходзяць прэзідэнцкія выбары. Участкі для галасавання будуць працаваць да 20:00 па мясцовым часе (21:00 па Мінску).
На прэзідэнцкае крэсла прэтэндуюць 11 кандыдатаў, у тым ліку дзеючы кіраўнік краіны Анджэй Дуда. Ён балатуецца на другі тэрмін.
Праз пандэмію каранавіруса галасаванне праводзіцца па змяшаным прынцыпе — на выбарчых участках і па пошце. На участках — узмоцненыя меры бяспекі.
У Польшчы больш за 30 млн выбаршчыкаў. Вось як яны галасуюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.