У Польшчы плануюць выплочваць кампенсацыю за нараджэнне дзіця-інваліда

05/11/2016 - 08:33

Польскі парламент прыняў у першым чытанні праект закону, які прадугледжвае кампенсацыю за нараджэнне дзіця з цяжкай паталогіяй. Жанчынам, якія адмовяцца ад аборту па такіх медыцынскіх паказніках, плануюць плаціць па 4000 злотых, або 1000 долараў.

Згодна з праектам закону, бацькі дзяцей з прыроджанай інваліднасцю або небяспечнай для жыцця хваробай атрымаюць аднаразовую кампенсацыю.

Кіруючая кансерватыўная партыя “Права і справядлівасць” выступае за скарачэнне колькасці абортаў,  якія можна рабіць толькі ў выключных выпадках. Апазіцыя крытыкуе новы законапраект і называе яго ідэалагічна матываваным, а кампенсацыю — занадта маленькай, паведамляюць замежныя СМІ.

Паводле афіцыйных звестак, у Польшчы штогод робяць крыху болей за тысячу абортаў, аднак спецыялісты сцвярджаюць, што прыкладна 150 тысяч цяжарнасцяў перарываюцца нелегальна.

Месяц таму ў Польшчы прайшлі акцыі пратэсту супраць законапраекту аб поўнай забароне абортаў. Гэты дакумент прадугледжваў таксама крымінальную адказнасць з турэмным зняволеннем для жанчын і лекараў за правядзенне аборту.

Пасля акцыяў пратэсту праект закону быў адхілены.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі