У Полацкім раёне затрыманыя Алег і Вольга Рудаковы

24/08/2023 - 19:36

Алег Рудакоў / gorod214.by

24 жніўня ў Полацкім раёне былі затрыманыя Алег і Вольга Рудаковы, паведамляюць праваабаронцы.

Алег Рудакоў у 1996-м стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага "Крывічы". Гэта найбуйнейшае ў Сібіры нацыянальна-культурнае ўтварэнне (сярод чатырох дзясяткаў іншых) і адна з самых актыўных у Расіі беларускіх суполак.

Некалькі гадоў таму Алег Рудакоў разам з жонкай Вольгай вярнуўся ў Беларусь. Яны жывуць у вёсцы Бяздзедавічы на Полаччыне.

Рудакоў — часты ўдзельнік фэстаў у рэгіёне, дзе ён прадае нацыянальныя сувеніры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі