Састаў / t.me/skgovby
Трагедыя адбылася 30 жніўня каля станцыі "Громы" ў Полацкім раёне. Састаў з вагонамі насмерць збіў мужчыну, які ляжаў на чыгуначных шляхах.
Складаальнік цягніка, які знаходзіўся ў першым вагоне, заўважыў у цемры чалавека на рэйках і перадаў машыністу цеплавоза сігнал аб экстраным тармажэнні. Аднак спыніць састаў своечасова не ўдалося, паведамілі ў Следчым камітэце.
Дакументаў пры загінулым не знайшлі. Яго асобу ўстанавілі па адбітках пальцаў — гэта мясцовы жыхар 1965 года нараджэння.
Гэта не першы падобны выпадак на беларускай чыгунцы. За студзень-чэрвень 2026 года цягнікі траўмавалі 26 чалавек, 15 з іх загінулі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут