У плэй-оф Лігі чэмпіёнаў выйшлі МЮ, "Ювентус", "Рома" і "Базель"

06/12/2017 - 05:48

Увечары 5 снежня вызначыліся яшчэ чатыры ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Гэта "Манчэстар Юнайтэд", "Рома", "Ювентус" і "Базель". Прычым першыя два клубы трапілі ў  плэй-оф з першых месцаў у сваіх групах, а два другія — з другіх.

"Базель" выйграў у "Бенфікі" з лікам 2:0, а "Рома" святкавала перамогу над "Карабахам" — 1:0.

Такім чынам, у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў прайшлі ПСЖ, "Баварыя", "Барселона", "Ювентус", "Манчэстар Юнайтэд", "Базель", "Рома" і "Чэлсі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі