Улады ўвялі каранцін / pixabay.com
У арандаваных паляўнічых угоддзях Пінскай міжраённай арганізацыйнай структуры РДГА "БТПР" на тэрыторыі егерскага абходу выяўлены ачаг афрыканскай чумы свіней. Наяўнасць ДНК віруса пацверджана дыягнастычнай установай "Брэсцкая абласная ветэрынарная лабараторыя". Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Пінскага райвыканкама. Дакумент у распараджэнне рэдакцыі Еўрарадыё перадала арганізацыя BELPOL.
У раёне ачага абвешчаны каранцін. Даручана "ў эпізаатычным ачагу і небяспечным пункце правесці знішчэнне ўсіх дзікіх свіней на тэрыторыі Пінскага раёна на зямельным участку плошчай 0,02 га".
Галоўнаму ветэрынарнаму інспектару Пінскага раёна даручана забяспечыць правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюджвання і ліквідацыі афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі ў радыусе 20 кіламетраў вакол свінагадоўчага аб’екта свінакомплекс "Дзіковічы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут