У першым паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Рэал" і "Чэлсі" згулялі ўнічыю 1:1. Усе галы былі забітыя ў першым тайме: на трапны ўдар па пустой браме Крысціяна Пулішыча (14-я хвіліна) адказаў Карым Бензема (29-я).
Матч у адказ адбудзецца 5 траўня ў Лондане.
У сераду ў іншым паўфінале ПСЖ прыме "Манчэстар Сіці". Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5" а 22-й.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.