У Пецярбургу пад заваламі знайшлі цела зваршчыка, якому не хапіла секунд, каб выжыць. 29-гадовы Мацвей Кучараў з Петразаводска ўдзельнічаў у дэмантажы даху спартыўна-канцэртнага комплексу "Пецярбургскі", калі ён раптоўна абрынуўся. Здарэнне трапіла на відэа. На ім відаць, як адзін з рабочых не паспявае дабрацца да люлькі, дзе быў яго напарнік. Мужчына падчас працы не выкарыстаў страховачны трос і без яго выйшаў на дах, хаця працаваць мусіў з люлькі, што, відаць, было нязручна.
Рабочыя зразалі мацаванні, на якіх трымаўся дах. Калі былі зрэзаны 9 з 112, ён раптоўна абрынуўся. Напарнік, які быў у люльцы, выжыў, інфармуе fontanka.ru. Агулам у брыгадзе былі чатыры чалавекі, з трыма рабочымі працуюць следчыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.