У панядзелак будзе туман, галалёдзіца і невялікі мароз

11/02/2018 - 09:27

У бліжэйшыя суткі, 12 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі чакаецца туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёвы, слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да 3-9 градусаў марозу, у другой палове дня чакаецца ад плюс 2 да мінус 3 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.  

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі