У падвале мінскай школы загарэўся ацэтон, пацярпелі два вучні 9-га класа

10/05/2019 - 15:46

У падвале мінскай сярэдняй школы № 47 па Фабрычнай вуліцы загарэўся ацэтон. Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў пятніцу, 10 траўня. Яшчэ да прыезду ратавальнікаў з двухпавярховага будынка эвакуявалі 232 навучэнцаў і 51 работніка, было самастойна ліквідавана і ўзгаранне на лесвіцы ў падвал. Як інфармуе прэс-служба МНС, пацярпелі два вучні 9-га класа, іх шпіталізавалі. У аднаго хлопца атручванне прадуктамі гарэння, у іншага — апёкі пальцаў на абодвух руках і правай шчыкалаткі. Іх ён атрымаў, калі тушыў пажар.

Спецыялісты высвятляюць прычыну ўзгарання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі