Пажар на складзе Wildberries у Падольску / Exilenova+
У ноч на 20 ліпеня на Маскоўскую вобласць ляцела больш за 400 дронаў. Яны пацэлілі ў чарговы лагістычны комплекс Wildberries — адзін з найбуйнейшых у РФ, нафтабазу ў Падольску Маскоўскай вобласці. У Дамадзедаве дроны паразілі лагістычны парк "Паўднёвыя вароты", піша hromadske.ua.
Папярэдняя атака ўкраінскіх дронаў на склады Wildberries у Маскоўскім і Тамбоўскім рэгіёнах РФ адбылася 18 ліпеня.
У сваю чаргу расіяне ў ноч на панядзелак ударылі па Украіне крылатымі ракетамі, амаль сотняй дронаў і авіябомбамі. Украінская супрацьпаветраная абарона здолела збіць 81 беспілотнік. Адна кіраваная ракета не дасягнула мэты, але іншая пацэліла.
Сумы былі атакаваныя зранку 20 ліпеня сямю кіраванымі авіябомбамі. Ёсць звесткі звесткі пра аднаго загінулага і траіх пацярпелых.
Таксама паведамляецца аб ракетнай атацы па Адэсе — там пацярпела інфраструктура.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут