У Новай Зеландыі землятрус прарваў дамбу, вада пагражае гораду Каікоўра

14/11/2016 - 06:39

У Новай Зеландыі за суткі адбыліся два магутныя землятрусы. Як паведамляецца, першы быў магнітудай 7,8 бала, другі — 6,2 бала. Улады краіны паведамілі аб прарыве дамбы на Паўднёвым востраве, перадае Бі-Бі-Сі. У выніку магутная плынь вады накіравалася ў раку Кларэнс. Мясцовыя ўлады заклікаюць жыхароў горада Каікоўра як мага хутчэй перабрацца на высокія месцы.

Шкоду ад землятрусаў прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джон Кі папярэдне ацаніў мінімум у 2 млрд новазеландскіх долараў (1,4 млрд долараў ЗША).

Паводле апошніх звестак, пры першым землятрусе загінулі два чалавекі. Многія школы і офісы кампаній у краіне зачыненыя, інжынеры правяраюць цэласнасць будынкаў пасля землятрусаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі