У NATO плануюць дамовіцца не адпраўляць войскі ва Украіну — СМІ

08/05/2024 - 08:25

Штаб-кватэра NATO ў Бельгіі / Reuters

На саміце NATO, які пройдзе 9-11 ліпеня ў Вашынгтоне (ЗША), краіны-ўдзельніцы рыхтуюцца зацвердзіць новы падыход да ўкраінскага канфлікту. Каардынацыю ваеннай дапамогі Украіне возьме на сябе Альянс, але пры гэтым будзе падпісаная дэкларацыя з адмовай ад непасрэднага ўмяшання ва ўзброены канфлікт. Пра гэта піша італьянская газета Corriere della Sera са спасылкай на праект дакумента.

Паводле звестак выдання, ключавая фраза праекта дакумента — "No boots on the ground". Таксама на саміце NATO будзе вырашанае пытанне пра перадачу кіраўніцтва "групай Рамштайн" па дапамозе Украіне. Кіраванне пяройдзе ад кіраўніка Пентагона Лойда Остына да штаб-кватэры NATO ў Бруселі.

Нагадаем, раней прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон казаў, што дапускае магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі