Выстава "Беларусь Напалеона Орды" / Еўрарадыё
У Музеі Вольнай Беларусі (Варшава, вуліца Фоксал, 11) адкрылася выстава "Беларусь Напалеона Орды". Экспазіцыя складаецца з літаграфій, якія выкупілі мецэнаты з ініцыятывы MALDZIS.
На малюнках Орды — Гомель, Мір, Нясвіж, Наваградак і іншыя мястэчкі. Да кожнага ёсць подпіс, зроблены мастаком — тое, што менавіта ён палічыў важным. Прыходзьце, каб паглядзець на Беларусь, якую захаваў у сваіх літаграфіях Напалеон Орда! Уваход у музей вольны, але можна пакінуць яго камандзе любую суму ў якасці даната.
Калі ў Беларусі адбудуцца дэмакратычныя перамены, творы з выставы плануецца перадаць музею на радзіме мастака ў Варацэвічах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут