Доктар, ілюстрацыйнае фота
Стан пацыентаў, пацярпелых у Бранскай вобласці, пасля першай ночы ў мінскіх клініках застаецца стабільным. Пра гэта дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА сказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
"Дзеці стабільныя, ноч правялі спакойна", — пракаментавалі ў РНПЦ дзіцячай хірургіі.
Дзіця ў цяжкім стане знаходзіцца ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. Плануецца, што сёння яго прааперуе мультыдысцыплінарная брыгада. У яе складзе будуць дзіцячыя хірургі, лор, сківічна-тварны хірург, траўматолагі, афтальмолаг.
У стабільным стане застаецца і дарослы пацыент, шпіталізаваны ў Галоўны ваенны медыцынскі клінічны цэнтр №432 Узброеных Сіл. Яго стан ацэньваюць як сярэдняй цяжкасці. Медыкі не выключаюць, што сёння яго перавядуць з рэанімацыі ў аддзяленне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут