У Мінску з'явяцца квіткі на праезд з лагатыпам II Еўрагульняў

26/02/2019 - 12:18

Лагатып ІІ Еўрапейскіх гульняў з'явіцца на квітках на праезд у грамадскім транспарце ў Мінску. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на "Мінсктранс".

Іх можна будзе набыць для паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, электробусе і аўтобусе экспрэсных маршрутаў. Першую партыю такіх квіткоў чакаюць ужо ў сакавіку.

Дарэчы, бескантактныя смарт-карты з сімволікай ІІ Еўрагульняў уведзеныя ў абарачэнне яшчэ напрыканцы 2018 года. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі