У Мінску знайшлі 100-гадовыя гранаты, а пад Светлагорскам — фаўстпатрон

16/09/2015 - 08:16

У Мінску знайшлі восем англійскіх ручных гранат узору 1915 года, якія выкарыстоўваліся падчас Першай сусветнай вайны. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, у Кастрычніцкі РУУС звярнуўся мужчына, які паведаміў пра месца, дзе яны знаходзяцца. Сапёры забралі боепрыпасы, праходзіць іх даследаванне.

У Светлагорскім раёне каля вёскі Сасновы Бор у лесе выявілі 7 артылерыйскіх снарадаў і 3 узрывальнікі да іх, 34 гранаты, 23 запалы, 15 мінаў і фаўстпатрон часоў Другой сусветнай вайны. Усе боепрыпасы абясшкодзілі сапёры, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота: guvd.gov.by і wikimedia.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі