У Мінску збяруцца 900 экспертаў з 80 краін свету

05/10/2015 - 05:06

У Мінску пачынае працу Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі. Гэта вядучая ў свеце арганізацыя, якая ўжо больш за сто гадоў распрацоўвае міжнародныя стантарты ў галіне электратэхнікі, электронікі і звязаных з імі тэхналогій.

Цырымонія адкрыцця асамблеі адбудзецца 12 кастрычніка. А з сённяшняга дня пачнуцца паседжанні дзясяткаў тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў. Агулам у працы асамблеі паўдзельнічае больш за 900 экспертаў з 80 краін свету, у тым ліку каля 120 чалавек з Беларусі, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі