Дзяржпагранкамітэт нашай краіны заявіў, што "Польшча пачала дастаўляць уцекачоў да беларускай мяжы" і апублікаваў 18-секундны відэаролік. На ім відаць, як з грузавіка выгружаецца восем чалавек у цывільным адзенні. Яны пераходзяць праз кантрольна-следавую паласу. Той, хто здымаў відэа, знаходзіўся на аддаленні, хаваючыся за расліннасцю.
Сцвярджаецца, што пераход адбыўся на ўчастку памежнай заставы Бяляны.
Літва і Латвія апошнім часам паспяхова змагаюцца з нелегальнай міграцыяй з Беларусі з дапамогай адпраўлення мігрантаў назад. А вось у Польшчу трапляла шмат нелегалаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут