У Мінску затрымалі журналіста Радыё Свабода Алега Груздзіловіча (фота)

14/05/2016 - 11:14

У Мінску затрымалі журналіста Радыё Свабода Алега Груздзіловіча. За тое, што ён... зайшоў на праезную частку праспекта Незалежнасці, на якім рух транспарту ў гэты час быў абмежаваны (спецтэхніка каля гадзіны палівала асфальт вадой). Адбылося гэта падчас несанкцыянаванай акцыі "Праспект нацыянальнага сцягу", якая прайшла 14 траўня ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Журналіст фатаграфаў момант, як камунальнікі здымалі з флагштоку бел-чырвона-белы сцяг.

Супрацоўнік ДАІ падышоў да Груздзіловіча каля ўваходу ў падземны пераход недалёка ад станцыі метро "Кастрычніцкая", праверыў яго акрэдытацыю ў МЗС Беларусі, пашпарт ды прапанаваў праехаць разам з ім для разбіральніцтва.

Груздзіловіча адвезлі да гатэля "Еўропа", дзе на яго складаюць пратакол за парушэнне правілаў дарожнага руху і выпісваюць штраф, інфармуе Радыё Свабода.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі