У Мінску затрымалі за махлярства раней судзімага вядомага кікбаксёра

22/10/2015 - 16:35

Мінская міліцыя затрымала 37-гадовага раней судзімага жыхара сталіцы, якога падазраюць у махлярстве. На яго пачалі крымінальную справу.

Падчас следства выявілася, што мужчына з'яўляецца тытулаваным спартоўцам, прызёрам рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па кікбоксінгу. Скончыўшы сваю спартовую кар'еру, мужчына заняўся арганізацыяй турніраў па боксе, а таксама іх рэкламай і асвятленнем у СМІ.

Знаёмым мінчук рэкламаваў сябе як спецыяліста па афармленні разнастайных дакументаў — пераважна шэнгенскіх віз і Картаў паляка. Таксама ён прапаноўваў свае паслугі па куплі-продажы аўтамабіляў з ЗША.

Аднак рэальнай магчымасці зрабіць дакументы і прыгнаць аўто з ЗША ў мужчыны не было. Ён проста браў перадаплату за абяцаныя паслугі і знікаў.

Па звестках следства, ад дзеянняў зламысніка пацярпелі не менш за 12 чалавек. Здабыткам махляра сталі больш за 1,2 мільярда рублёў.

Фота: territoria-kredita.com.ua

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі