У Мінску затрымалі Паўла Юхневіча

23/03/2017 - 15:29

У Мінску на выхадзе з працы затрымалі грамадскага актывіста Паўла Юхневіча. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго жонка. 

Па яе словах, Юхневіч бачыў пад вокнамі падазроную машыну. Да яго падышлі невядомыя людзі і прапанавалі: "Малады чалавек, пройдземце". У Юхневічаў двое малых дзяцей. 

Юхневіч на пачатку 2000-х удзельнічаў у дзейнасці незарэгістраванай грамадскай арганізацыі "Зубр". Учора быў затрыманы яго былы паплечнік Яўген Афнагель, якога асудзілі на 15 сутак. 

Сёння таксама стала вядома пра затрыманне маладафронтаўца Уладзімімра Яроменка

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі