Беларускае абароннае прадпрыемства заключыла з Расіяй кантракт на $588 тысяч — BELPOL

04/09/2026 - 12:23

ОАО "АЛЕВКУРП" / Калаж Еўрарадыё

Беларускае ААТ "АЛЕВКУРП", якое спецыялізуецца на распрацоўцы радыёлакацыйных сістэм, ЗВЧ-тэхнікі і абсталявання для СПА, заключыла кантракт з расійскім АТ "Обарончыя сістэмы". Паводле звестак BELPOL, беларускае прадпрыемства павінна вырабіць і паставіць шэсць радыёэлектронных перадавальных блокаў УВ-19П. Агульны кошт кантракту складае $588 тысяч.

Канчатковым атрымальнікам прадукцыі пазначана расійскае НПА "МРТЗ", якое спецыялізуецца на радыёэлектронным абсталяванні для сістэм супрацьпаветранай абароны. У BELPOL адзначаюць, што тэхнічныя характарыстыкі УВ-19П адпавядаюць абсталяванню спецыяльнага прызначэння, якое можа выкарыстоўвацца для радыёлакацыі, перадачы каманд, навядзення і кіравання. Прадпрыемства "АЛЕВКУРП" пры гэтым знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі