"Хімічная атака ледзь не загубіла наш офіс": гамяльчукі масава скардзіліся на смурод

04/09/2026 - 10:37

Невыносна

Увечары 3 верасня Гомель накрыў загадкавы смурод. На рэзкі непрыемны пах масава скардзіліся гамяльчукі з Волатава, Старога Аэрадрома, цэнтра горада і раёна вакзала.

Некаторыя гамяльчукі спачатку нават вырашылі, што праблема ў іх саміх.

"Выйшлі з мужам з дому ў 17:30 і давай па чарзе падымаць ногі і разглядаць падэшвы абутку, думалі, што недзе наступілі".

Іншы жыхар горада апісаў тое, што адбывалася, яшчэ больш эмацыйна:

"Бліжэй да 17:00 на Аэрадроме гэтая хімічная атака ледзь не загубіла наш офіс".

Асабліва моцны пах, паводле слоў гамяльчукоў, адчуваўся ў Волатаве. Версій пра яго паходжанне аказалася адразу некалькі. Адны меркавалі, што за Касцюкоўкай чысцяць канавы, іншыя звязалі пах з угнаеннем палёў.

Яшчэ адна версія — касцяны завод у пасёлку Бальшавік, дзе перапрацоўваюць тушкі жывёл. Адзін з мясцовых жыхароў напісаў: "Уявіце, як нам, хто тут жыве".

Афіцыйных тлумачэнняў незвычайнаму паху на момант публікацыі не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі