МАРГ занепакоіўся: беларускія агуркі знікаюць з паліц, а імпарт наступае

04/09/2026 - 13:09

Агуркі і капуста / ogorod.ru

У МАРГ вырашылі разабрацца, чаму беларускіх агароднінных кансерваў на паліцах не хапае. У буйных крамах айчынных прадуктаў — да 179 відаў, а імпартных — амаль утрая больш, да 505. Асабліва дасталося агуркам: за першую палову 2026 года ў Беларусі вырабілі 2,1 тысячы тон кансерваваных агуркоў — гэта толькі 80,3% ад леташняга аб'ёму. З квашанай капустай сітуацыя весялейшая: яе выпусцілі 753 тоны, прыкладна столькі ж, як і год таму.

У МАРГ ужо намецілі "меры": пашыраць асартымент, паляпшаць упакоўку і прасоўваць беларускую прадукцыю ў крамах. Пры гэтым замміністра Святлана Караткевіч раней папярэджвала гандляроў: за недастатковую колькасць айчынных тавараў могуць быць і непапулярныя меры — ад прадпісанняў да прыпынення працы гандлёвага аб'екта. Карацей, агуркі агуркамі, але за паліцамі ўжо сочаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі