Сілавікі затрымалі ў Мінску 45-гадовага начальніка аддзела маркетынгу кампаніі "Хёндэ Автоград" Сяргея Бабашкова. У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з ім.
Мужчына кажа, што быў падпісаны на тэлеграм-каналы "Радыё Свабода" і "Shraibman" (палітаналітыка Арцёма Шрайбмана). Абодва тэлеграм-каналы нядаўна былі прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.
Таксама Бабашкоў паведамляе пра ўдзел у акцыях пратэсту у жніўні 2020-га і распавядае пра свой заробак і асабістае жыццё.
"Хёндэ Автоград" — адзіны аўтарызаваны ў Беларусі дыстрыб'ютар канцэрна Hyundai Motor Company.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння ж стала вядома пра затрыманне прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 Мікалая Брэдзелева. З ім таксама знялі "пакаяльны" відэаролік. Амбасада Аўстрыі ўжо выказала пратэст у сувязі з тым, што ролік закранае асабістае жыццё Брэдзелева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут