У Мінску затрымалі былога журналіста сайта Tribuna.com Андрэя Маслоўскага. Пра гэта рэдакцыя выдання паведамляе ў сацсетках.
У кватэры журналіста адбыўся ператрус. Пасля гэтага з ім правялі гутарку ў будынку ГУБАЗіК.
Увечары стала вядома, што Маслоўскі затрыманы, яго статус пакуль невядомы.
Як распавядала Еўрарадыё, на мінулым тыдні ператрус прайшоў у кватэры, якую раней здымаў галоўны рэдактар "Трыбуны" Максім Беразінскі, а таксама ў яшчэ аднаго супрацоўніка сайта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут