Наталля Дуліна / кадр з відэа
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне былога дацэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталлі Дулінай.
Дуліна — адна з вядучы спецыялістак Беларусі па італьянскай мове. Яе звольнілі з МДЛУ восенню 2020 года пасля таго, як яна выступіла супраць гвалту і падтрымала студэнцкі пратэст. Дуліну двойчы затрымлівалі. У кастрычніку 2020 года яе арыштавалі на 14 сутак.
Напярэдадні ў Мінску былі анансаваныя антываенныя акцыі. Адну з іх збіралі ля чыгуначнага вакзала. Да пачатку акцыі там было шмат сілавікоў і тэхнікі.
Праваабаронцы ведаюць пра затрыманне больш за 60 чалавек. У іх у спісе — 61 прозвішча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут