У Мінску затрымалі 5 анархістаў, сёння пройдуць суды

12/10/2015 - 01:16

У нядзелю ў Мінску каля 20-й гадзіны ў раёне плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху. Дваіх з іх змясцілі на ноч у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Дзе знаходзяцца астатнія затрыманыя, пакуль невядома, інфармуе сайт spring96.org.

На анархістаў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні ("дробнае хуліганства"). 12 кастрычніка іх справы разгледзіць суд Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, міліцыя склала адміністрацыйны пратакол на 17-гадовага мінчука Ягора Скрабнеўскага. Яго абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі ў Мінску.

Як 17-гадовага юнака абвінавацілі ў правядзенні мітынгу ў Мінску (відэа)

Фотарэпартаж са стыхійнай акцыі пратэсту ў Мінску

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі