Уначы 3 красавіка ў 23.45 мінскім ратавальнікам паведамілі, што на вуліцы Прытыцкага гарыць аўтамабіль.
На месцы выкліку яны пабачылі, што там загарэўся легкавы аўтамабіль "БМВ Х-5" 2009 года выпуску. Агонь пашкодзіў маторны адсек і салон.
Ад пажару пацярпелі і легкавыя аўтамабілі, якія стаялі побач. У "Мазда 3" (2008 года выпуску) ад агню была пашкоджаная задняя левая фара. У "Субару Імпрэза" (1998 года выпуску) пашкоджаныя шыбы, задняя правая фара, кола, элементы кузава.
Прычына пажару высвятляецца.