У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць неўролага Руслана Бадамшына

02/05/2024 - 09:32

Руслан Бадамшын / TUT.by

На наступным тыдні ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбудзецца разгляд крымінальнай справы доктара-неўролага Руслана Бадамшына. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Справа заведзеная паводле артыкула 342 КК РБ "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Доктара абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Пасяджэнне прызначанае на 7 траўня. Працэс будзе весці суддзя Юлія Крупская.

Нагадаем, Бадамшына затрымалі ў канцы лютага. Пасля выбараў яго затрымлівалі як мінімум пяць разоў, на яго складалі пратаколы і арыштоўвалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі