У Мінску выратавалі трох рыбакоў (фота)

09/03/2017 - 08:27

У Мінску выратавалі трох рыбакоў. Здарэнне адбылося 8 сакавіка каля 18-й гадзіны ў Сляпянскай воднай сістэме ў раёне вуліцы Малініна.

Як паведамляе прэс-служба МНС, па прыбыцця ратавальнікаў відавочцы здарэння выратавалі двух мужчын, якія былі ў вадзе ў 40 метрах ад берага (глыбіня там складае 4 метры) ды перадалі іх медыкам. Пасля агляду ў бальніцы рыбакоў адпусцілі дахаты.

Яшчэ аднаго мужчыну выратавалі супрацоўнікі МНС. Ён знаходзіўся на лёдзе ў 50 метрах ад берагу. Дапамога медыкаў рыбаку не спатрэбілася.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі