У Мінску трэці раз намалявалі графіці "Дыджэі перамен"

30/08/2020 - 15:27
Графіці "Дыджэі перамен" у Мінску

Ужо трэці раз на сцяне трансфарматарнай будкі з'явілася графіці "Дыджэі перамен". Першы раз яго намалявалі тут у сярэдзіне жніўня.

Тады жыхары найбліжэйшых дамоў прысвяцілі графіці Уладзіславу Сакалоўскаму і Кірылу Галанаву, якія ўключылі песню Цоя на праўладным мітынгу і былі асуджаныя на дзесяць сутак арышту.

Праз некалькі дзён камунальнікі сцерлі яго з будкі, але жыхары двара зноў яго перамалявалі. Графіці пратрымалася да гэтага шэсць дзён.

Камунальнікі прыбіраюць графіці

Праз некаторы час яно зноў з'явілася на законным месцы. Як кажуць жыхары дома, пасля другога разу яны вырабілі спецыяльныя налепкі і цяпер не малююць графіці, а наклейваюць, "каб лягчэй было вярнуць". Гэтым разам на вышынны дом побач вывесілі БЧБ-сцяг.

Вядома, што Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў цяпер знаходзяцца ў Літве. З іх слоў, дапамогу ў пераездзе ім прапанавала амбасада Літвы: "Амбасада Літвы прапанавала нам дапамогу 6 жніўня адразу пасля інцыдэнту. Калі нас адпусцілі, амбасада зноў звярнулася да нас. Мы вырашылі скарыстацца прапанаванай дапамогай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі