У Мінску сутыкнуліся грузавік і маршрутка, двое пацярпелых

14/04/2021 - 09:45

Раніцай 14 красавіка ў Мінску на Партызанскім праспекце сутыкнуліся грузавік МАЗ і маршрутка — мікрааўтобус "Мерседэс". Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, аварыя адбылася, калі 24-гадовы кіроўца грузавіка спрабаваў з'ехаць на іншую паласу руху.

Цялесныя пашкоджанні атрымалі дзве жанчыны (2000-га і 1974-га гадоў нараджэння), якія былі пасажырамі маршруткі. Іх завезлі ў бальніцу.

На месцы здарэння / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі