У Мінску сустрэліся міністры абароны Беларусі і Украіны

11/06/2020 - 16:35

У Мінску сустрэліся міністры абароны Беларусі і Украіны Віктар Хрэнін і Андрэй Таран. Прэс-служба Мінабароны нашай краіны падкрэслівае, што сустрэча адбылася з ініцыятывы ўкраінскага боку.

Андрэю Тарану 65 гадоў. Міністрам абароны (16-м) Украіны ён стаў у сакавіку 2020 года. Генерал-маёру Віктару Хрэніну 48 гадоў. Міністрам абароны ён быў прызначаны ў студзені сёлета.

Сярод іншага міністрамі абмяркоўвалася "развіццё ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне", міжнародная бяспека. Хрэнін і Таран гаварылі і пра далейшае развіццё двухбаковага беларуска-украінскага вайсковага супрацоўніцтва.

Гэты і наступныя здымкі — "Ваяр"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі