У Мінску пройдзе “Лопіс” — гаражны распродаж рэчаў па шведскім узоры

13/09/2019 - 06:49

У суботу, 21 верасня з 12-й па 19-ю ў Мінску ва ўнутраным дворыку амбасады Швецыі (вуліцы Рэвалюцыйная, 15) пройдзе “Лопіс” — дабрачынны распродаж рэчаў па шведскім узоры. Такія распродажы таксама называюць гаражнымі ці блышынымі рынкамі: “лопіс” — гэта ад шведскага слова loppa, што ў перакладзе азначае “блыха”.

Распродаж арганізуе амбасада Швецыі ў супрацы з праектам “KaliLaska”, Беларускай палатай моды і “Зялёнай сеткай”. Ужо шмат гадоў гаражныя распродажы папулярныя ў Скандынаўскай краіне, і робяцца ўсё больш распаўсюджанымі ў Беларусі.

Да ўдзелу ў “Лопісе” запрошаныя прадстаўнікі дыпламатычных місій, бізнес-супольнасці, сябры і партнёры амбасады. Шмат хто адгукнуўся і перадаў на свае рэчы на гаражны распродаж. Заробленыя грошы пойдуць на дабрачынныя праекты, а непрададзеныя рэчы — тым, каму яны сапраўды патрэбныя. Так мерапрыемства будзе спалучана з экалагічным парадкам дня — пераходам да разумнага спажывання і ўдумлівага стаўлення да таго, дзе і як арганізаваная вытворчасць адзення.

Уваход вольны, папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі